Чужая (білоруською)

25.09.2014

Навошта мне сэрца, калі яно ў сетках?
Нашто трэба восень з маўклівым дажджом?
І жыць я жадаю, але не ў той клетцы!
Бо ты мне - чужая... Па сэрцы нажом.

Прыходзіш як восень - раптоўна, надоўга.
З нябыту, чароўна, не бачыць ніхто...
Стаю пад дажджом я, прамок і ўсё роўна,
Пад сэрцам прамова - люблю ўсё адно!

Праходзь жа мой верасень, цёмны, журлівы
Схавай пазалоту, імклівыя дні!
Кладзецца туманаў павеў палахлівы
Пачуй мяне!.. Сэрца маё абдымі...

25.09.2014, Київ.